Перамовы ў Мінску аднавіліся
12.02.2015 / 10:26
У Мінску каля 10:15 аднавіліся перамовы паміж прэзідэнтамі Украіны, Расіі, Францыі і канцлерам Германіі, перадаюць журналісты, якія знаходзяцца ў Палацы Незалежнасці.
Раней журналісты перадалі, што каля 9:50 перамовы завяршыліся. У прыватнасці, спачатку пакой перамоў пакінуў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, і, забраўшы з сабой украінскі пул журналістаў, пайшоў. За ім выйшаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Перамовы ў Мінску ў «нармандскім фармаце» ідуць ужо больш за 14 гадзін.