Перамовы ў Мінску могуць працягнуцца яшчэ некалькі гадзін

12.02.2015 / 11:11

spiegel.de

Перамовы ў Мінску могуць працягнуцца яшчэ некалькі гадзін, перадаюць французскія СМІ са спасылкай на крыніцу.

Па словах неназванага члена адной з дэлегацый, прысутных у Мінску, перамовы могуць прадоўжыцца «яшчэ некалькі гадзін», паведамляе Parisien.

Між тым, агенцтва Reuters паведаміла, што кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіус адмяніў намечаныя на чацвер сустрэчы ў Лондане ў сувязі з перамовамі ў Мінску.