Літоўская Maxima знізіла цэны больш, чым на 1000 тавараў

12.02.2015 / 11:24

Гандлёвая сетка Maxima абвясціла, што з аўторка знізіла цэны больш чым на тысячу тавараў.

Гандлёвая сетка падлічыла, што танней каштуюць 1015 найбольш папулярных тавараў: малако, хлеб, мяса, садавіна, гародніна, кандытарскія і кулінарныя вырабы, напоі, частка прамтавараў.

У сярэднім цэны на іх у крамах Maxima у Літве знізіліся на 13%, так як гандлёвая сетка знізіла маржу.

Прафесар Віленскага універсітэта, эканаміст Рымантас Рудзкіс сцвярджае, што сённяшняя эканамічная логіка патрабуе зніжаць цэны, таму што цэны вытворцаў зніжаюцца не толькі ў Еўропе, але і ў Кітаі.

Таксама выказваецца меркаванне, што цэны зніжаны перад прыходам у Літву гандлёвай сеткі Lidl.