Каталонскі горад накрыла таксічнае воблака ФОТА

Праз аварыю на хімічным заводзе Simar пацярпеў горад Ігуалада ў 60 км ад Барселоны.

12.02.2015 / 17:17

Фота: agroquimica.es

Фота: Sir Arnold Robinson

Фота: Ivan Valls, EFE

Фота: Чырвоны крыж — Іспанія

Фота: ccma.cat

Фота: Oriol Castells

У Ігуаладзе (Каталонія, Іспанія) перакрыты рух па некаторых дарогах і чыгунцы. Улады гасці гарадоў рэкамендавалі мясцовым жыхарам не выходзіць на вуліцу і зачыніць вокны, перадае Reuters.

Ад аварыі, што адбылася 12 лютага, пацярпелі тры чалавекі.

Па стане на 14:00 абмежавальныя меры знятыя, але малым дзецям, людзям сталага веку і цяжарным жанчынам дагэтуль не рэкамендуецца выходзіць на вуліцы.

Адно з двух асноўных рэчываў уцечкі, азотная кіслата, таксічнае. Пары выклікаюць раздражненне дыхальных шляхоў і пакідаюць на скуры цяжкія язвы.

Аляксандр Арсёнаў