Канфлікт ва Украіне: цяжкая тэхніка адведзена не была
17.02.2015 / 07:19
Украінскія ўлады і сепаратысты не выканалі ўмову па адводзе з лініі судакранання да канца панядзелка цяжкіх узбраенняў.
Па ўмовах Мінскага пагаднення, бакам адводзілася не больш двух дзён з пачатку дзеяння апошняга перамір'я на тое, каб пачаць адвод узбраенняў.
Улады ў Кіеве заявілі, што не пачнуць адвод да таго часу, пакуль не скончацца баі ў абложаным Дебальцево.
Сепаратысты, у сваю чаргу, сцвярджаюць, што ўмовы дамовы не распаўсюджваюцца на Дэбальцава, бо горад акружаны.
Раней яны прапанавалі даць украінскім салдатам бяспечны калідор, але толькі ў выпадку, калі яны пойдуць без зброі.
Паводле звестак украінскага ваеннага камандавання з нядзелі сепаратысты 112 разоў атакавалі іх пазіцыі, у асноўным у раёне Дэбальцава.
Вайсковыя дзеянні вяліся таксама ў раёне Марыупаля.