У Мінску на вакзале адкрыецца новы «МакДональдс»

18.02.2015 / 17:21

У гандлёвым цэнтры «Галілеа», што над аўтавакзалам, адкрыецца 8-мы ў горадзе рэстаран «МакДоналдс».

Адмініcтрацыя ўстрымліваецца ад каментароў, калі дакладна адкрыецца новы рэстаран.

На месцы рэстарана знаходзіліся крама адзення Women Secret, буцік аксэсуараў Diva і пункт продажаў кампаніі Life:)

Нагадаем, што сёлета ў Мінску адкрыюцца і іншыя брэндавыя рэстараны хуткага харчавання. Сярод іх знакаміты фастфуд KFC і балтыйская сетка рэстаранаў Hesburger.

Мікіта Недаверкаў