Мінгандлю зачыніла 12 крамаў «Востраў чысціні»

20.02.2015 / 09:47

Міністэрства гандлю за парушэнні заканадаўства закрыла ў Мінску і рэгіёнах Беларусі 12 магазінаў «Востраў чысціні» кампаніі «ЗападХімТорг».

З 17 лютага зачыненыя па дзве крамы ў Мінску і Магілёве, тры ў Брэсце, а таксама ў Барысаве, Віцебску, Гродне, Ваўкавыску і Гомелі. «Выяўленыя намі парушэнні заканадаўства загадана ліквідаваць да 24 лютага», — адзначылі ў Мінгандлі.

Спецыялісты ўдакладнілі, што падчас праверкі магазінаў «Востраў чысціні» фіксавалі ў асноўным парушэнні асартыментнага пераліку, рэалізацыю тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці, адсутнасць цэннікаў і анатацый з асноўнымі характарыстыкамі прадуктаў.