«Яндэкс.Пошта» працуе з праблемамі
20.02.2015 / 10:56
Раніцай у пятніцу, 20 лютага, карыстальнікі «Яндэкс.Пошты» адзначылі праблемы ў працы сэрвісу.
У сацсетках адзначаюць, што часам доступу да лістоў няма як праз вэб-інтэрфейс, так і з мабільных прыкладанняў.
Прэс-служба кампаніі «Яндэкс» пацвердзіла lenta.ru няспраўнасць сэрвісу і паведаміла, што ідуць рамонтныя работы. Апошні раз такая праблема назіралася 27 чэрвеня 2013 г.
У Беларусі доступ ёсць, але з праблемамі.