Пры сутыкненні цягнікоў у Швейцарыі пацярпелі 49 чалавек

20.02.2015 / 11:16

20min.ch

Прынамсі 49 чалавек атрымалі раненні пры сутыкненні двух цягнікоў у Швейцарыі, перадае агенцтва Франс Прэс са спасылкай на папярэднюю інфармацыю прадстаўнікоў аварыйнай службы.

Раней стала вядома, што аварыя адбылася каля 06:45 (08:45 па Мінску) па мясцовым часе ў камуне Рафц на поўнач ад Цюрыха.

«На месцы інцыдэнту маглі пацярпець каля 49 чалавек», — паведаміў адзін з ратавальнікаў. Паводле яго слоў, мабілізаваныя медыцынскія брыгады з усяго рэгіёну.