«Малага» Філіпенкі, але без Ягора, выйграла ў гасцях «Барселоны»

21.02.2015 / 20:31

У матчы чэмпіянату Іспаніі «Малага» перамагла ў гасцях зорную «Барселону» — 1:0 (Хуанмі, 7).

Беларускі абаронца Ягор Філіпенка быў у заяўцы на матч, але на поле зноў не выйшаў. Беларус правёў у складзе «Малагі» толькі адзін матч, было гэта ў Кубку Іспаніі.

Мадрыдскі «Рэал» можа заўтра адарвацца ад «Барсы» на чатыры ачкі: клуб згуляе ў гасцях з «Эльчэ».