Моназавушніцы ў пары

Папулярныя з мінулага сезона моназавушніцы цяпер модна насіць у пары.

26.02.2015 / 10:57

Moschino

Завушніцамі ў новым сезоне зноў упрыгожваюць абодва вухі, але камплектам у класічным разуменні гэтага слова дадзеныя ўпрыгожваніі не назавеш.

Oscar De La Renta

Колер, форма і стыль дзвюх завушніц з аднаго камплекту могуць кардынальна адрознівацца.

Louis Vuitton

У калекцыях Dior і Nina Ricci, Moschino і Oscar de la Renta абмежаваліся розніцай у колеры, а ў Louis Vuitton круглыя завушніцы падаюцца аднолькавымі толькі на першы погляд. Насамрэч другая завушніца больш аб'ёмная.

Loewe

Падобны прыём выкарыстаны і ў Loewe.

Вета Берман