Грэцыя: першыя пратэсты супраць новага ўрада
У Афінах сотні дэманстрантаў узялі ўдзел у першай антыўрадавай акцыі пратэсту пасля прыходу да ўлады леварадыкальнай партыі «Сірыза» каля месяца таму.
27.02.2015 / 07:28
Дэманстранты кідалі «кактэйлі Молатава» і разбівалі вітрыны магазінаў.
Крытыкі абвінавачваюць новыя ўлады ў адмове выконваць перадвыбарнае абяцанне спыніць палітыку жорсткай эканоміі. Раней на гэтым тыдні ўрад заключыў здзелку, падоўжыўшы на чатыры месяцы тэрмін дзеяння праграмы крэдытавання Грэцыі ў абмен на фінансавыя рэформы.
У пятніцу пытанне падаўжэння крэдытавання разгледзіць парламент.