Макарэвіч пра смерць Нямцова: Не ўдзельнічайце, прашу вас

Вядомы расійскі музыкант у сваім блогу на сайце Эхо Москвы выказаўся пра забойства вядомага расійскага палітыка Барыса Нямцова.

28.02.2015 / 10:26

«Бора быў вельмі светлым і сумленным чалавекам. Якасці (асабліва другое) — для палітыка практычна немагчымыя.

Зямля яму пухам. Заўтра пачнецца звычайны тэле і сецевая балбатня. Не бярыце ўдзелу, прашу вас. Мне здаецца, гэта непрыгожа хоць бы ў адносінах да яго. А задача ўлады — максімальна хутка і праўдзіва раскрыць злачынства. Каб прыбраць хоць адну версію».