Трэнд Аўстраліі — сэлфі з квокамі

«Мікракенгуру» заўсёды фотагенічныя.

04.03.2015 / 09:43

Аўстралійскія турысты знайшлі лепшага сябра інстаграмера, распавядае Mother Nature Network.

quokkaposts

nurselawzy

mrwebtv

teensy88

max_well_crook

quokkaposts

seboeyen

hannahrkirby

clarenash

Квока, маленькі прадстаўнік унікальнага роду сямейства кенгуровых, мае заўсёды радасную (у чалавечым разуменні) усмешку. Па хэштэгу #Quokkaselfie ў Instagram можна знайсці нямала пацверджанняў.

Квокі нагадваюць дзіця бабра і кенгуру, па памерах блізкія да вялікіх хатніх катоў. Траваедныя, вядуць пераважна начны лад жыцця. Як і кенгуру, носяць дзіцёныша ў кішэньцы.

Ды сустрэць квокаў не так проста — яны водзяцца толькі на паўднёва-заходнім узбярэжжы Аўстраліі, арэал дастаткова маленькі. Квокам пагажае асушэнне балот і пашырэнне сельскагаспадарчых угоддзяў, а таксама развядзенне неўласцівых мясцовасці сабак і катоў. Перад драпежнікамі радасныя звяркі безабаронныя.

Аляксандр Арсёнаў, фота з Instagram