У Сеуле невядомы лязом парэзаў амерыканскага амбасадара
05.03.2015 / 09:05
AP
У Сеуле адбыўся напад на пасла ЗША Марка Ліперта. Пра гэта паведамляюць паўднёвакарэйскія СМІ.
Напад адбыўся ў момант, калі Ліперт кіраваўся на сняданак у цэнтры Сеула.
Цяпер Ліперт знаходзіцца ў шпіталі. На фатаграфіі, размешчанай на паўднёвакарэйскім сайце, пасол пасля нападу затуляе рукой акрываўленую галаву.
Ягонаму жыццю нічога не пагражае.
Нападнік крычаў: «Паўднёвая і Паўночная Карэі павінны ўз'яднацца».
Прэзідэнтка Паўднёвай Карэі ўжо назвала напад спробай разбурыць карэйска-амерыканскі саюз.