Лукашэнка наведае брыгаду спецпрызначэння ўнутраных войскаў МУС
Кіраўнік Беларусі наведае сёння вайсковую часць 3214 унутраных войскаў МУС.
05.03.2015 / 10:02
Плануецца, што кіраўніку дзяржавы паведамяць пра выкананне даручэнняў аб удасканаленні спецыяльных падраздзяленняў і павышэнні якасці і эфектыўнасці выканання імі службова-баявых задач.
Лукашэнка азнаёміцца з узорамі вайсковай тэхнікі, наведае вучэбны корпус факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі Беларусі.
Размова таксама пойдзе аб сацыяльнай сферы. У прыватнасці, запланаваны даклад кіраўніку дзяржавы аб забеспячэнні ваеннаслужачых жыллём.
Акрамя таго, запланавана сустрэча кіраўніка дзяржавы з кіруючым складам органаў унутраных спраў, унутраных войскаў МУС і курсантамі факультэта ўнутраных войскаў.