Кіраўнік МЗС КНДР наведае Беларусь 8—12 сакавіка

05.03.2015 / 12:02

Міністр замежных спраў КНДР Лі Су Ён наведае Беларусь з афіцыйным візітам 8—12 сакавіка.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

У час візіту запланаваныя перамовы Лі Су Ёна з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Акрамя таго, у паўночнакарэйскай дэлегацыі запланавана сустрэча ў беларускім урадзе.