Маскоўская біржа прыпыніла таргі
05.03.2015 / 12:15
Маскоўская біржа паведаміла аб часовым прыпыненні таргоў на валютным рынку і рынку каштоўных металаў.
Таргі былі прыпыненыя каля 11:30 па маскоўскім часе.
«Прычыны ўдакладняюцца. Пра час аднаўлення таргоў будзе паведамлена дадаткова», — гаворыцца ў паведамленні біржы.