Расійскія турэмшчыкі: Надзея Саўчанка спыняе галадоўку

05.03.2015 / 14:57

Reuters.com

Былая ўкраінская вайсковая лётчыца Надзея Саўчанка пагадзілася спыніць галадоўку. Яна будзе выконваць рэкамендацыі дактароў па падтрыманні стану здароўя, паведамляе ТАСС, спасылаючыся на Федэральную службу выканання пакаранняў (ФСВП).

Агенцтву распавялі ў ФСВП, што «сёння абвінавачаная Надзея Саўчанка пагадзілася выконваць рэкамендацыі дактароў па падтрыманні стану свайго здароўя і дала згоду на прыём курынага булёна».

Таксама ў ведамстве дадалі, што Саўчанка застаецца пад наглядам дактароў-спецыялістаў, таксама яна працягвае атрымліваць усю неабходную тэрапію.

Адвакат Надзеі Марк Фейгін паведаміў, што правярае інфармацыю, дадае Бі-Бі-Сі.