Лукашэнка звярнуў увагу на «актывізацыю супрацьпраўных памкненняў футбольных фанатаў»

Адбылося гэта падчас сустрэчы кіраўніка дзяржавы з кіруючым складам органаў унутраных спраў, унутраных войскаў МУС і курсантамі факультэта ўнутраных войскаў Вайсковай акадэміі.

05.03.2015 / 15:07

фота Сяргея Гудзіліна

У прыватнасці, Лукашэнка звярнуў увагу на актывізацыю супрацьпраўных памкненняў асобных моладзевых аб'яднанняў, у прыватнасці футбольных фанатаў.

«Спакой у краіне — гэта галоўнае», — падкрэсліў кіраўнік дзяржывы, паведамляе БелТА.

На думку Лукашэнкі, сямейныя праблемы шмат у чым стымулююць супрацьпраўныя паводзіны падлеткаў. Нягледзячы на прыманыя мэтанакіраваныя меры, у краіне амаль у тры разы вырасла колькасць злачынстваў, учыненых падлеткамі пад уздзеяннем наркотыкаў. «Тут павінны быць сур'ёзныя жорсткія дзеянні. Міністр задачу атрымаў, яна павінна быць выканана», — сказаў Лукашэнка.