Настаўнік у Брытаніі сеў на 6 гадоў за план уступіць у ІД

05.03.2015 / 20:23

Брытанскі суд прысудзіў да шасці гадоў турэмнага зняволення настаўніка хіміі з Манчэстэра, які меў намер выехаць у Сірыю і ўступіць у шэрагі баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

30-гадовы Джамшэд Джавід прызнаў сябе вінаватым у двух прад'яўленых яму абвінавачаннях, звязаных з тэрарызмам.

Ён, у прыватнасці, дапамог выехаць у Сірыю свайму малодшаму брату. Родныя схавалі яго ўласны пашпарт, каб ён не змог рушыць услед за братам.

Джавід, аднак, упарціўся ў сваім намеры і быў арыштаваны ў снежні 2013 года за некалькі гадзін да вылету з Брытаніі.