Сетку дзяржаўных крамаў назавуць «Радзівілаўскі»

05.03.2015 / 22:03

30 сталічных дзяржаўных крамаў будуць аб'яднаныя ў гандлёвую сетку пад адзіным брэндам «Радзівілаўскі». Рэарганізацыя скончыцца да канца года.

Раней крамы знаходзіліся ў падпарадкаванні УП «Партызанскі», Мінскай агародніннай фабрыкі, Мінскага парнікова-цяплічнага камбіната і іншых камунальных прадпрыемстваў. Аб'яднанне ў гандлёвую сетку дазволіць скараціць выдаткі на адміністрацыйнае і маркетынгавае кіраванне.

Стварэнне сеткі дзяржаўных крамаў — адна з першых ідэй новага старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца.

ЯМ