Пуцін адказаў на ліст Парашэнкі пра Саўчанку

06.03.2015 / 12:47

Reuters.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адказаў на ліст украінскага лідара Пятра Парашэнкі з нагоды лётчыцы Надзеі Саўчанка. Пра гэта ТАСС паведаміў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

«Адказ за подпісам прэзідэнта РФ ужо падрыхтаваны і адпраўлены», — сказаў ён.

Змест службовай перапіскі на вышэйшым узроўні не выдаецца, дадаў Пяскоў.