Лаўроў абвінаваціў Кіеў у блакаванні мінскіх пагадненняў

Міністр замежных спраў Расіі заклікаў Захад звярнуць увагу на «блакаванне Кіевам мінскіх дамоўленасцей».

10.03.2015 / 15:21

ТАСС

«Можа быць заходнія калегі гэтага не заўважаюць, але трэба звярнуць іх увагу, што зараз гэтак жаданы імі працэс поўнага выканання мінскіх дамоўленасцей па сутнасці блакуецца кіеўскімі ўладамі», — сказаў Лаўроў.

«Ужо на наступны дзень пасля 12 лютага кіеўскія ўлады заявілі, што не бралі на сябе ніякіх абавязацельстваў у Мінску ў дачыненні да арганізацыі амністыі для ўдзельнікаў падзей на паўднёвым усходзе Украіны», — цытуе міністра Інтэрфакс.

Лаўроў таксама прапанаваў прымяніць да кіеўскіх уладаў санкцыі, каб прымусіць іх выконваць дамоўленасці.

Заходнія лідары патрабуюць ад Расіі змены сваёй палітыкі ў дачыненні да ўкраінскага канфлікту, абвінавачваючы Маскву ў дэстабілізацыі абстаноўкі на ўсходзе краіны. Масква адхіляе абвінавачанні.