Дачка Уіла Сміта паўдзельнічала ў фотасесіі

14-гадовая дачка Уіла Сміта прыняла ўдзел у фотасесіі для часопіса «CR Fashion Book».

11.03.2015 / 12:01

Уілоў Сміт ўсяго 14, а яна так упэўнена пазіруе перад камерай у сукенках Pucci, Tom Ford і Kenzo. У новай вясновай фотасесіі для французскага часопіса мадэлька з'явілася з доўгімі пазногцямі і ў яркіх масіўных упрыгожваннях.

У каментарах да здымкаў Уілоў кажа аб уласным стылі: «Я думаю, што мой вобраз мяняецца ўвесь час, і цяпер ён больш гранжавы».

Вета Берман