Жывая сукенка: фантастычная кароткаметражка

12.03.2015 / 12:07

Італьянскі брэнд Miu Miu папоўніў сваю серыю фільмаў «жаночыя казкі Miu Miu» фантастычнай кароткаметражкай Алічэ Рорвакер.

Ужо дзявяты раз жанчына-рэжысёр здымае для Miu Miu кароткі метр аб жаноцкасці ў сучасным свеце. Аўтарам новага фільма «De Djess» стала Аліч' Рорвакер, уладальніца Гран-пры на Канскім кінафестывалі.

Кароткаметражка нагадвае фантазіі мастакоў-сюррэалістаў. Да берага прыбівае некалькі выдатных сукенак. Іх падбіраюць манашкі і ператвараюцца ў знакамітасцяў, за якімі палюе зграя папарацы.

Але адзін прадмет гардэроба аказаўся не такім, як усе.

Сукенка №328 вырашае сама знайсці сабе годную уладальніцу, якой становіцца сціплая пакаёўка. На пакаёўцы сукенка літаральна расквітае.

Нарадзілася новая знакамітасць — папарацы тут як тут. Але вось няўдача: у камерах раптам садзяцца батарэйкі. Сукенка і яе ўладальніца вольныя!

Вета Берман