Са святаром і танцам вайны: у Екацярынбургу ўрачыста правялі байцоў ваяваць у Данбас ФОТА, ВІДЭА

12.03.2015 / 14:47

У сераду вечарам на плошчы каля чыгуначнага вакзала расійскага Екацярынбурга сваякі і сябры правялі байцоў, якія адпраўляюцца на паўднёвы ўсход Украіны, паведамляе сайт 66.ru

Рота сфармаваная Уладзімірам Яфрэмавым пад эгідай Фонду ветэранаў спецназа. Ёй трэба будзе ўліцца ў адзін з батальёнаў брыгады «Прывід» сумнавядомага палявога камандзіра з «ЛНР» Аляксея Мазгавога. У складзе екацярынбургскага добраахвотніцкага падраздзялення ў асноўным людзі, якія прайшлі вайсковую службу. Многія маюць баявы досвед, піша 66.ru

Перад пасадкай у цягнік добраахвотнікі выканалі стары казачы абрад, які належыць ажыццяўляць перад адпраўкай на вайну.

Першапачаткова меркавалася, што сам камандзір роты Уладзімір Яфімаў вернецца ў Екацярынбург ўжо праз месяц, а яго байцы будуць самі вырашаць — ехаць дадому або далучыцца да іншых падраздзяленняў ДНР. Але цяпер планы камандзіра змяніліся і цяпер ён нават прыкладна не змог назваць тэрміны вяртання.

Уральскія добраахвотнікі выконваюць танец вайны