Барак Абама зачытаў на камеру непрыемныя твіты пра сябе ВІДЭА
Прэзідэнт ЗША ўзяў удзел у рубрыцы Mean Tweets у шоу Джымі Кімэла, у якой знакамітасці зачытваюць на камеру непрыемныя твіты пра сябе.
13.03.2015 / 13:22
Звычайна ў адным эпізодзе рубрыкі прысутнічае адразу некалькі зорак — тых, хто чытае па адным-два выказванні, але Абама заняў увесь выпуск.
Аўтар аднаго з зачытаных твітаў заўважыў, што прэзідэнт выглядае пасівелым — «хоць не выглядае, быццам яго хоць нешта хвалюе». У іншым Абаму прапанавалі адвезці на поле для гольфу на іншым канцы свету і пакінуць яго там. У яшчэ адным запісе апісалі, як зрабіць вочы прэзідэнта зіхоткімі — досыць пасвяціць ў вушы ліхтарыкам (тут Абама засмяяўся).
Абама, у адрозненне ад іншых зорак, не зачытваў на камеру нецэнзурных твітаў (як, зрэшты, і запісаў з жорсткай крытыкай).