У Беларусі захаваецца кантроль цэн толькі на сацыяльна значныя тавары
У хуткім часе будзе вернута свабоднае цэнаўтварэнне, але дзяржава па-ранейшаму захавае кантроль над цэнамі на сацыяльна значныя тавары.
16.03.2015 / 14:43
belbiz.by
Пра гэта заявіла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч падчас анлайн-канферэнцыі на сайце tvr.by.
Па словах намесніка міністра, у гэтай сферы мяркуецца паэтапная лібералізацыя.
«У нас падыходы ў законе цэнаўтварэнні такія, што цана фармуецца свабодна, але яна павінна быць абгрунтаванай. У яе павінны ўключацца абгрунтаваныя выдаткі. Будуць кантралявацца толькі цэны на сацыяльна значныя тавары, работы і паслугі па пераліку, які вызначаецца Саветам Міністраў», — адзначыла Ірына Наркевіч.
Яна патлумачыла, што прыняцце пастановы Саўміна №1207, якая ўстанаўлівае парадак фарміравання цэн, шырока абмяркоўвалася:
«Быў паэтапны пераход: спачатку — мараторый на цэны, потым дазволілі падняць іх на пэўны працэнт. Урад распачаў гэтыя меры, каб не было рэзкага скачка для спажыўца. Было пэўнае ўказанне прэзідэнта, які быў занепакоены сітуацыяй».