МЗС Украіны прапануе адклікаць з Беларусі пасла Ежэля

20.03.2015 / 13:49

Міністэрства замежных спраў Украіны выступіла з прапановай адклікаць пасла Украіны ў Беларусі, экс-міністра абароны Міхаіла Ежэля з займанай пасады.

Пра гэта паведаміла першы намеснік міністра замежных спраў Наталля Галібарэнка.

Яна запэўніла, што МЗС прымае захады для паскарэння разгляду гэтага пытання.

Генпракуратура прад'явіла падазрэнне былому міністру абароны Ежэлю ў рамках расследавання крымінальных вытворчасцей, якія тычацца знішчэння тылавога забеспячэння ўкраінскай арміі, заявіў генпракурор Віталь Ярэма ў жніўні 2014 года.

Ежаль быў міністрам абароны з сакавіка 2010 па люты 2012 г.