Пуцін прапанаваў Беларусі і Казахстану валютны саюз

20.03.2015 / 14:15

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапануе разгледзець пытанне аб фарміраванні ў будучыні валютнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана.

kremlin.ru

Пра гэта ён заявіў па выніках сустрэчы ў Астане з лідарамі гэтых дзяржаў, адзначае ТАСС.

«Думаем, прыйшоў час пагаварыць аб магчымасці фарміравання ў перспектыве валютнага саюза», — сказаў Пуцін, кажучы аб працягу каардынацыі манетарнай палітыкі.

Паводле яго слоў, «працуючы плячо ў плячо», прасцей абараняць агульны фінансавы рынак.

tass.ru