Самыя вядомыя ягадзіцы інтэрнэту
21.03.2015 / 20:50
Калі вы будзеце ў ў Нью-Ёрку і заўважыце дзяўчыну ў каляровых легінсах, якая фатаграфуе сваю каларытную попу — магчыма, вы сустрэлі Джэн Сэлтэр, уладальніцу самых вядомых ягадзіц у інтэрнэце.
Джэн Сэлтэр дваццаць адзін год, яна жыве ў Нью-Ёрку і посціць фота сваіх ягадзіц у інстаграм. За гэтым назірае 5,6 млн падпісчыкаў, сярод каторых Кім Кардашан, Беёнсэ, Рыяна і Серэна Уільямс.
Калі яна скончыла школу, то ўладкавалася працаваць у фітнэс-цэнтр і паступова пачала выкладаць уласныя фотаздымкі ў інтэрнэт. Праз год на яе пачалі звяртаць увагу. Цяпер яна можа пахваліцца не толькі рэкорднай колькасцю падпісчыкаў для фітнэс-акаўнта, але і фотасесіямі ў Махim, Elle, FHM i Fanity Fair.
Дарэчы, свой інстаграм завяла і маці Джэн. На фота яна злева. Ёй 47.