У Хоцімскім раёне механізатары праз страйк дамагліся змены старшыні СВК

17 сакавіка механізатары гаспадаркі адмовіліся выязджаць на працу пакуль не будзе заменены старшыня СВК «Кастрычнік-Бярозкі» Мікалай Саўчанка.

24.03.2015 / 11:17

Як паведамляе spring96.org, заробкі на прадпрыемстве былі невялікімі, да таго ж Саўчанка па-хамску ставіўся да супрацоўнікаў прадпрыемства. Урэшце людзі не вытрымалі і пайшлі на крайнія захады.

Пасля такой заявы ад механізатараў, у СВК «Кастрычнік-Бярозкі» адразу ж прыехалі прадстаўнікі з Хоцімскага райвыканкама. Яны ўгаварылі людзей распачаць працу, паабяцаўшы ўжо бліжэйшым часам замяніць старшыню праўлення.

І сапраўды, з 24 сакавіка в.а старшыні СВК «Кастрычнік-Бярозкі» прызначаны Мікалай Кокатаў, які раней ужо працаваў на гэтай пасадзе, а пасля СВК «Ліпаўка».

УШ