«Хутка Пасха! Хутка кроў!»: Светлагорск размалявалі антысеміцкімі графіці
24.03.2015 / 12:06
Надпісы з’явіліся па ўсім горадзе ў ноч на 22 сакавіка.
На платах, сценах, прыпынках горада невядомыя пісалі: «Хутка Пасха! Хутка кроў!» і малявалі зорку Давіда.
Ці затрымалі некага па гэтай справе, у мясцовым РАУС паведаміць не змаглі.