О чем писала «НН» 100 и 10 лет назад

26.03.2015 / 10:18

Польская інтэлігенцыя павінна рупіцца не толькі аб сваіх — паляках, але і пра беларускі народ, які дае ёй хлеб штодзённы. У беларусаў 9 мільёнаў сялян, а інтэлігенцыі — мала; у паляках наадварот: «народу» — малая жменя, а інтэлігентаў — многа. І гэтыя інтэлігенты павінны працаваць не толькі для «сваіх», але і для беларускага сярмяжнага народу.

«НН». №12. 1915.

Змена ўлады ў Кыргызстане была для беларусаў як гром сярод яснага неба. Каб усенароднаабранага прэзідэнта асобныя хуліганствуючыя элементы павалілі за адзін дзень! Між тым апазіцыя нават не прэтэндавала на тое, што яна атрымала большасць галасоў выбарцаў. У лепшым выпадку — чвэрць. Але варта было рашуча ўзброенай ідэяй меншыні выйсці на плошчу і сказаць: «У адстаўку! Радзіма, свабода!» — як рэжым паслухмяна паехаў прэч.

«НН». №12. 2005.