У доме другога пілота А320 паліцыя зрабіла важнае адкрыццё

27.03.2015 / 09:55

Паліцыя ў Германіі паведаміла аб «важным адкрыцці» падчас ператрусу ў доме нямецкага пілота Андрэаса Любіца ў Мантабаўры, якога падазраюць у наўмысным крушэнні лайнера Airbus A320.

Reuters.com

Следчыя пакуль не патлумачылі, што гэта за знаходка, але яны канфіскавалі некалькі рэчаў другога пілота, які разбіўся ў Альпах A320, сярод якіх быў яго камп'ютар.

Падрабязнасці паліцэйскія паведаміць адмовіліся, заявіўшы толькі, што сярод выяўленых прадметаў не было перадсмяротнай запіскі.

Ператрус доўжыўся некалькі гадзін. Як паведамляецца, следчыя дзеянні ў доме пілота ў Дзюсельдорфе прайшлі па ініцыятыве французскіх праваахоўных органаў.