Заўтра ў католікаў — Вербніца

Галоўныя падзеі ў Мінску адбудуцца ў Архікатэдральным касцёле

28.03.2015 / 17:23

У Пальмовую нядзелю (29 сакавіка) y архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску ўрачыстыя Імшы будуць цэлебраваць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці. 

Па традыцыі, каб больш яскрава прыгадаць момант уваходу Езуса ў Ерузалем, з 9.00 да 16.00 каля катэдры будзе ўжо вядомы вослік і апранутыя ў біблійных асобаў акторы.

10.00 — дзіцячую святую Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч

13.00 — святую Імшу ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці, канцэлебраваць будзе Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.