«Беларусь гатова да каардынацыі сваёй замежнай палітыкі з Расеяй»

Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы зь міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым, які ў аўторак прыбыў зь візытам у Менск.

29.01.2008 / 20:13

Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы зь міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым.

«Мы поўнасьцю гатовы да беларуска‑расейскага савета па выпрацоўцы прынцыповых палажэньняў па ўзгадненьні вонкавай палітыкі абедзьвюх дзяржаў».

«Я вельмі рады, што з часу вашага папярэдняга візыту ў стасунках нашых краін нічога не зьмянілася да горшага, — адзначыў Лукашэнка, зьвяртаючыся да Лаўрова. — Наадварот, мы скарэктавалі некаторыя моманты, у прыватнасьці, у эканоміцы».

Паводле словаў Аляксандра Лукашэнкі, Расея і Беларусь разьвіваюць супрацоўніцтва па ўсіх кірунках, у тым ліку ў палітыцы і ваеннай сфэры.

«Сучасная сытуацыя ў сьвеце складваецца так, што інакш ня можа быць».

БЕЛТА