Жанна Фрыске праходзіць абследаванне з-за магчымых постпрамянёвых зменаў мозга

29.03.2015 / 17:33

Дактары прагназуюць магчымыя ўскладненні пасля лячэння рака мозгу ў спявачкі Жанны Фрыске.

Артыстка, якая цяпер жыве разам з сям'ёй у загарадным доме пад Масквой, праходзіць новае абследаванне і да гэтага часу не дае разгорнутых каментароў аб стане свайго здароўя.

Вынікі абследавання прымусілі занепакоіцца дактароў спявачкі. Яны асцерагаюцца, што прамянёвая тэрапія, з дапамогай якой была выдаленая пухліна, можа пацягнуць негатыўныя наступствы — постпрамянёвыя змены мозгу, якія часам прыводзяць да смяротнага зыходу.

Спявачка ў апошні час стала выглядаць ўжо значна лепш, што сведчыць пра прагрэс у барацьбе з хваробай, аднак яна дагэтуль не можа перасоўвацца без старонняй дапамогі.

Жанна Фрыске ўжо цэлы год змагаецца за сваё жыццё. За гэты час яна прайшла лячэнне ў ЗША, Кітаі і Латвіі. На лячэнне спявачкі яе прыхільнікі і калегі сабралі шматмільённую суму, што і дапамагло ёй аплаціць дарагое лячэнне ў Амерыцы.