Лукашэнка: Без амерыканцаў ва Украіне немагчымая ніякая стабільнасць

31.03.2015 / 18:55

ЗША павінны падключыцца да працэсу ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне, лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Пра гэта ён заявіў 31 сакавіка ў інтэрв'ю медыяхолдынгу «Блумберг», адказваючы на комплекс пытанняў, звязаных з працэсам урэгулявання сітуацыі ва Украіне пасля дасягнення мінскіх пагадненняў у нармандскім фармаце.

У прыватнасці, паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнка спыніўся на ролі вядучых сусветных гульцоў ва ўрэгуляванні ўкраінскай сітуацыі і ў падтрыманні ваенна-палітычнай стабільнасці ў свеце ў цэлым.

«Больш за ўсё насцярожвае тое, што да гэтага працэсу адкрыта не былі падключаныя Злучаныя Штаты Амерыкі, — заявіў Лукашэнка. — Я лічу, што без амерыканцаў ва Украіне немагчымая ніякая стабільнасць. І сустракаючыся ў апошні час з прадстаўнікамі Злучаных Штатаў Амерыкі, афіцыйнымі прадстаўнікамі, якія у нас бывалі, я настойліва даводзіў да іх гэты пункт гледжання, заяўляючы пра тое, што я не ведаю, чаго хочуць амерыканцы тут, ва Усходняй Еўропе, ва Украіне ў прыватнасці, але калі амерыканцы хочуць, каб тут быў мір і стабільнасць, яны неадкладна павінны далучыцца да гэтага працэсу».

{POLL#372}