Італія хоча дамагчыся ўключэння неапалітанскай піцы ў спіс спадчыны ЮНЕСКА

01.04.2015 / 18:59

Італьянскія ўлады хочуць дамагчыся прысутнасці неапалітанскай піцы ў спісе аб'ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

cultura.biografieonline.it

Як піша газета La Repubblica, у красавіку адбудзецца афіцыйная прэзентацыя гэтага аб'екта, а разгляд заяўкі працягнецца да лістапада 2016 года.

Калі заяўка італьянцаў будзе зацверджана, піца ў спісе будзе значыцца як «мастацтва неапалітанскіх майстроў-піцаёла».