Частка асабістага архіва Сяргея Прытыцкага прадаецца на інтэрнэт-аўкцыёне
02.04.2015 / 10:25
Большасць лотаў — гэта паштоўкі і віншаваньні ад вядомых пісьменьнікаў, артыстаў і партыйных дзеячаў: Шамякіна, Машэрава, Сурганава, Макаравай і г.д.
На беларускім інтэрнэт-аўкцыёне ay.by у продаж выстаўленыя прыватная перапіска палітычнага дзеяча Заходняй Беларусі і БССР Сяргея Прытыцкага. Ліставанне адносіцца да апошніх гадоў жыцця Прытыцкага, калі ён займаў адказныя пасады ў Менску. У 1962—1965 ён працаваў старшынёй Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР. У 1962—1968 сакратаром ЦК КПБ, намеснікам старшыні Савета Міністраў БССР. З 22 студзеня 1968 і да смерці, 13 чэрвеня 1971, ён прызначаны Старшынёю Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Таксама ў гэты час ён займаў пасаду намесніка старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (1968—1971).
Кожны лот прадаецца асобна, у назвах лотаў амаль нідзе няма згадкі на Прытыцкага, таму, магчыма, заўважана і не ўсё. Кошты на такія паштоўкі – не танныя.
Запрашэнне на выставу «50 год Народнай гаспадарцы БССР», якая адбывалася 27.12.1968 года – 12 даляраў.
Віншаванне Сяргея Прытыцкага і сям'і «Слава вялікаму кастрычніку» з подпісам Машэрава – 50 даляраў
Віншаванне Сяргею Прытыцкаму і жонцы з 1 Мая, падпісаная Машэравамі – 50 даляраў
Віншаванне Прытыцкаму з 52-й гадавінай Кастрычніка ад Івана Шамякіна, па беларуску – 25 даляраў
Віншаванне Прытыцкага з 52-й гадавінай Кастрычніка ад двойчы героя СССР, маршала І. Якубоўскага – 50 даляраў
Віншаванне ад сям’і Сурганавых з новым 1966 годам – 40 даляраў. Аўтограф Фёдара Сурганава – старшыні Вярхоўнага Савета БССР 1971—1976 гг.
Віншаванне Таццяне Прытыцкай з 8 Сакавіка ад Старшыні ВС БССР Васіля Казлова – 50 даляраў
Віншаванне з 1 Мая (1967) ад сям’і Станіслава Пілатовіча, будучага намесніка Старшыні Савета Міністраў БССР (1978—1981), а на той час сакратара ЦК КП Беларусі – 30 даляраў
Ліст ад кампазітара Ісакоўскага (аўтар вядомай «Кацюшы»)– Машэраву, Прытыцкаму, Кісялёву – 100 дяляраў
Віншаванне з 52-й гадавінай Кастрычцкай рэвалюцыі ад галоўнага рэдактара «Праўды» Міхаіла Зімяніна (пасля — Сакратар ЦК КПСС) – 12 даляраў
Паштоўка да 25 гадавіны вызвалення Мінска (1969 год) ад пісьменніка Генадзя Кісялёва – 30 даляраў
Віншаванне з 25-мі ўгодкамі вызвалення Беларусі, ад актрысы Галіны Макаравай – 30 даляраў
Запрашэнне 1965 года на ганаровае ўзнагароджанне Брэсцкай крэпасці зоркай Героя СССР – 15 даляраў