Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 21. Сяргей Шпягун

05.04.2015 / 18:41

21 (18). Сяргей Шпягун

Кіраўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра.

 

Некалі дзяржаўныя тэлеканалы паказалі відэа сустрэчы Сяргея Шпегуна з Аляксандрам Лукашэнкам. За некалькі хвілінаў «дыялогу» кіраўнік ААЦ толькі пару разоў адказаў: «Так». Увесь астатні час Лукашэнка сам тлумачыць, што прапануе ААЦ, сам пераконвае сябе і сам з сабой згаджаецца, як жартавалі ў інтэрнэце.

Уласна кажучы, за апошнія два гады гэта была адзіная згадка аб Шпегуну ў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ. ААЦ працягвае сачыць за інтэрнэтам, а

калі трэба, то ўключае «рубільнік».

Менавіта ААЦ часова пазбавіў даменнай зоны.by папулярны сайт Onliner. Ведамства Шпегуна займаецца блакаваннем і абмежаваннем доступу да сайтаў.

Лукашэнка некалі казаў, што вельмі давярае гэтай спецслужбе. Сам жа Шпягун на розных нарадах сядзіць побач з Віктарам Лукашэнкам і Валерыем Вакульчыкам.

 

Цытата

«Дзяржава, калі засяродзіцца і створыць супольную платформу, зэканоміць на куплі абсталявання і абслугоўванні».

Дакладваючы А.Лукашэнку аб стварэнні рэспубліканскай інфармацыйнай платформы.

 

Аб’ектыўка

Біяграфія адсутнічае ў адкрытым доступе.

* * *

16. Віктар Шынкевіч
17. Аляксандр Радзькоў
18. Аляксандр Канюк
19. Аляксандр Шакуцін
20. Лілія Ананіч
21. Сяргей Шпягун
22. Васіль Мацюшэўскі
23. Павел Якубовіч
24. Андрэй Раўкоў
25. Лідзія Ярмошына
26. Дзмітрый Лукашэнка