У Першамайскім РУУС Мінска вучыліся абараняцца ад «зялёных чалавечкаў»?

2 красавіка ў «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі» ў пастарунку адпрацоўвалі «план абароны».

03.04.2015 / 10:07

2 красавіка наведнікаў РУУС ля ўваходных брамаў разварочвалі назад байцы Унутраных войскаў са зброяй, у шлемах і бронекамізэльках, паведамляе Еўрарадыё.

Яны паведамлялі наведнікаў, што «адпрацоўваецца план абароны аддзела».

Прыкладна год таму расійскія дыверсанты на ўсходзе Украіны пачалі захоп тэрыторый менавіта са штурму аддзелаў міліцыі і спецслужбаў.