Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 27. Сямён Шапіра

05.04.2015 / 18:43

27 (28). Сямён Шапіра

Старшыня Мінскага аблвыканкама.

«Я прызначаў Шапіру. Ён мне кажа: ды вы што, Аляксандар Рыгоравіч! Я яму: а ты што маеш на ўвазе? Ён: я яўрэй, вас жа будуць крытыкаваць. Я кажу: ды якая розніца, хто ты», — расказваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэтэнзій да Шапіры ў кіраўніка краіны нямнога. Калі той і зменіць пасаду, то толькі каб пайсці на павышэнне. Ягоныя 54 гады ўспрымаюцца наменклатурай як час позняй маладосці.

Шапіра можа ўзняцца аж да прэм’ера. Але наўрад ці вышэй — пятую графу мае на ўвазе і сам чыноўнік.

А калісьці Шапіра ўваходзіў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю і лічыўся прыхільнікам рынкавай эканомікі. Часы змяняюцца, і цяпер ягонае імя асацыіруецца з пагромам гісторыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1961 ў вёсцы Рэчань на Любаншчыне. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў у калгасах Дзяржынскага раёна, пасля ў структуры Міністэрства сельскай гаспадаркі (1999—2004). Генеральны дырэктар агракамбіната «Дзяржынскі» (2004—2008), міністр сельскай гаспадаркі (2008—2010), старшыня Гродзенскага аблвыканкама (2010—2013), старшыня Мінскага аблвыканкама (з 2013). Жанаты, мае дачку.

* * *

Чытайце таксама:

Гісторыя жыцця Сямёна Шапіры: жорсткі як Лукашэнка

* * *

22. Васіль Мацюшэўскі
23. Павел Якубовіч
24. Андрэй Раўкоў
25. Лідзія Ярмошына
26. Дзмітрый Лукашэнка
27. Сямён Шапіра
28. Усевалад Янчэўскі
29. Аляксандр Мяжуеў
30. Андрэй Уцюрын
31. Андрэй Шорац
32. Генадзь Давыдзька