У мінскай інтэрнэт-крамы сканфіскавалі ноўтбукі на 200 тысяч даляраў

Уладальнік крамы ўвёз 405 нотбукаў нібы для прыватнага выкарыстання.

03.04.2015 / 12:39

Фота: УУС Мінгарвыканкама

У прыватным доме па вуліцы Азоўскай супрацоўнікі дзяржорганаў сканфіскавалі тэхніку прыватнай інтэрнэт-крамы, паведамляе УУС Мінгарвыканкама.

405 ноўтбукаў і 258 аксесуараў (торбы, вінчэстары і іншае) на суму 3 млрд рублёў захоўваліся без дакументаў, што маглі бы пацвердзіць законнасць набыцця.

Уладальнік крамы набываў тэхніку ў Расіі і Еўропе, увозіў у Беларусь нібы для прыватнага выкарыстання і рэалізоўваў без кантрольных знакаў і аплаты падаткаў. На яго складзены адміністрацыйны пратакол па ч.4 арт 12.17 КоАП РБ — «Парушэнне правіл гандлю і аказання паслуг грамадству». Па завяршэнні праверкі матэрыялы перададуць у суд.

Аляксандр Арсёнаў