Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 31. Андрэй Шорац

05.04.2015 / 18:44

31 (–). Андрэй Шорац

Cтаршыня Мінгарвыканкама.

 

На фоне нешчаслівага Мікалая Ладуцькі любы ягоны наступнік будзе выглядаць героем. У першыя месяцы працы Андрэй Шорац сапраўды фантаніраваў ідэямі.

Што з іх удалося рэалізаваць? Гэта пабачым праз год.

 

Цытата

«Мінгарвыканкам адкрыты для прапаноў і гатовы разгледзець любыя ініцыятывы гараджан».

Студзень 2015.

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1973 у Віцебску. Скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1995) і Акадэмію кіравання (1999). Працаваў на Віцебскім прыборабудаўнічым заводзе (1995—1997), у Беларускім патрыятычным саюзе моладзі (1997—1998), у Віцебскім аблспажыўсаюзе (1999—2002), у Віцебскім аблвыканкаме (2002—2010). Намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі (2010—2011), міністр ЖКГ (2011—2014). Старшыня Мінгарвыканкама (з 2014).

* * *

26. Дзмітрый Лукашэнка
27. Сямён Шапіра
28. Усевалад Янчэўскі
29. Аляксандр Мяжуеў
30. Андрэй Уцюрын
31. Андрэй Шорац
32. Генадзь Давыдзька
33. Аляксандр Якабсон
34. Леанід Мальцаў
35. Сяргей Гурулёў
36. Аляксандр Машэнскі