Біржавыя таргі далярам не праводзіліся, але Нацбанк знізіў яго курс на 60 рублёў

03.04.2015 / 13:45

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 красавіка курс расійскага рубля вырас на 0,5 рубля да 258 беларускіх рублёў.

Таргі еўра і далярам ЗША не праводзіліся ў сувязі з Вялікай пятніцай, якую адзначае сёння каталіцкая і пратэстанцкая цэрквы.

Разам з тым Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў новыя афіцыйныя курсы валют на 4 красавіка: курс даляра ЗША знізіўся на 60 рублёў да 14 620 рублёў, еўра — вырас на 20 рублёў да 15 910 рублёў.