Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 42. Мікалай Лукашэнка

05.04.2015 / 18:46

42 (43). Мікалай Лукашэнка

Малодшы сын кіраўніка краіны.

 

Дзіця па-ранейшаму з’яўляецца разам з бацькам падчас афіцыйных сустрэч і замежных візітаў. То ён ходзіць па Палацы Незалежнасці падчас перамоваў па Украіне, то гуляе ў хакей супраць зборнай ветэранаў ААЭ. А на навагоднія святы па тэлебачанні паказалі, як Коля грае на піяніна.

Лукашэнка-старэйшы па-ранейшаму жартуе, што пераемнікам можа стаць толькі ягонае малодшае дзіця. Але, як вядома, у кожным жарце…

 

Цытата

«Яго ўласная маці бачыць яго не часцей, можа быць, чым іншыя па тэлебачанні… Гэта мой сын, які вырас у мяне на руках».

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю Грыгорыю Ёфэ

 

Аб’ектыўка

Нар. у 2004. Вучыцца ў элітнай школе ў Астрашыцкім Гарадку.

* * *

37. Міхаіл Русы
38. Уладзімір Амарын
39. Сяргей Румас
40. Павел
41. Юрый Зісер
42. Мікалай Лукашэнка
43. Рыгор Кісель
44. Уладзімір Зіноўскі
45. Мікола Статкевіч
46. Наталля Радзіна
47. Павел Тапузідзіс