У Мінск зноў прыедзе Apocalyptica

Гурт выступіць 2 снежня ў Prime Hall.

03.04.2015 / 15:17

Фінскі метал-гурт Apocalyptica выступіць у Мінску з новым альбомам Shadowmaker, выпуск якога прызначаны на 17 красавіка.

Квіткі маюць паступіць у продаж 8 красавіка, цэны пакуль не называюцца.

Новы альбом Apocalyptica будзе запісаны з вакалістам Scars On Broadway — раней гурт звычайна запісваў інструментальныя кампазіцыі.

Раней Apocalyptica выступалі ў Мінску ў 2010 годзе. Яшчэ адзін канцэрт мусіў адбыцца ў 2014-м, але быў адменены.

***

Apocalyptika была заснаваная ў 1993 годзе чатырма віяланчэлістамі. Сёння ў склад гурту ўваходзяць тры віяланчалісты і адзін ударнік. Першапачаткова гурт выконваў кавэр-версіі метал-хітоў, затым пачаў выконваць уласныя кампазіцыі. Часам гурт запрашае вакалістаў — з Apocalyptica супрацоўнічалі вакалісты Slipknot, HIM, Sepultura, Three Days Grace, Rammstein і іншых. Гурт выдаў 8 студыйных альбомаў і адзін канцэртны, а таксама два дзясяткі кліпаў.

Аляксандр Арсёнаў